Литература, вопрос задал dgfggf5754 , 6 лет назад

5. Якія вобразы супастаўляюцца у вершы ? таратуразнаўчых тэрмінаў, што такое антытэза. З якой мэтай выкарыс- тоўваецца прыём антытэзы ў вершы «Слуцкія ткачыхі» ? СРОЧНО!!!​

Ответы на вопрос

Ответил animareset90
1

Ответ:

Верш М. Багдановіча «Слуцкія ткачыхі» выразна дзеліцца на дзве супрацьпастаўленыя часткі і своеасаблівае падагульненне, вывад.

З першых слоў сутыкаецца ў творы роднае, сваё, з чужым, панскім.

Ад родных ніў, ад роднай хаты

У панскі двор дзеля красы...

Чуеш жывы боль развітання ў гэтым звароце яшчэ і яшчэ раз да слова «родны», што бязлітасна змяняецца на «панскі»... Размежаванне «роднага» і «чужога» арганізуе ўсю будову, рытмічную аснову твора. А наступныя радкі адкрыта пачынаюць выказваць варожасць паміж «панскім дваром» і «роднай хатай»:

Яны, бяздольныя, узяты

Ткаць залатыя паясы.

Тут ужо гучыць думка пра прымус, тым больш што слова «ўзяты» інтанацыйна ўзмацняецца як апошняе слова радка: у ім выразна відаць яго «залежны» стан, у ім жыве сваімі супярэчнасцямі рэальны свет — той, дзе высокае мастацтва здабываецца так не па-чалавечы, гвалтам, прымусам.

Другая частка верша звязваецца з папярэдняй праз новую тэму — «А за сцяной смяецца поле...». Як вольна, як бы вырваўшыся з-за сцен панскага палаца, імкнуць на волю радасныя думкі! I зноў, як працяг роднай тэмы, ажывае ў думках малюнак прыроды:

А за сцяной смяецца поле,

Зіяе неба з-за акна, —

I думкі мкнуцца мімаволі

Туды, дзе расцвіла вясна;

Дзе блішча збожжа ў яснай далі,

Сінеюць міла васількі,

Халодным срэбрам ззяюць хвалі

Між гор ліючайся ракі;

Цямнее край зубчаты бора...

Гэтыя радкі як бы вымаўлены на адным дыханні. Падтрыманыя парывам захаплення, яны ад перапоўненасці пачуцця аж пераплёскваюцца праз край. I як вяршыня тэмы роднага краю ўзнікае матыў васількоў. Тут бачым наступ  роднай тэмы, якая ўжо зраўнялася ў сваёй моцы з чужой. Радкі гучаць больш дынамічна, упэўнена, чым у першай частцы. У іх рытме чуваць водгукі перамогі.

Новые вопросы